Ноч 13 жніўня 2020 года. З Акрэсціна без суда выходзяць сотні беларусаў, затрыманых пасля выбараў. Фота Надзеі Бужан

Усё робіцца ў атмасферы строгай тайны, працэс рэгулюецца дакументам, загнаным пад «ДСК» (для службовага карыстання). 

Агульнага разумення, хто трапіць у спісы, пакуль няма. Нам вядома толькі пра юрыдычную «драбязу» — напрыклад, у спісы дакладна ўключылі людзей, асуджаных за нанясенне надпісаў. 

«Складанне гэтых спісаў не азначае, што яны будуць рэалізаваныя, але рэчы паказваюць на тое, што палітычная амністыя можа быць», — патлумачылі нам абазнаныя. 

Гэта суадносіцца з інфармацыяй аб тым, што «палітычным» пачалі прапаноўваць пісаць пакаяльныя лісты і ў месцах адбыцця пакаранняў, і нават у СІЗА.

Станам на 15 чэрвеня ў Беларусі 481 палітвязень, многія з тых, хто знаходзіцца ў ізалятарах і ў калоніях па палітычных прычынах, яшчэ такімі не прызнаныя. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?