Знізіўшы падатковыя плацяжы і не павысіўшы ПДВ, будзе «вельмі і вельмі няпроста» сабраць запланаваныя даходы ў бюджэт,

заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка на прэс‑канферэнцыі 30 чэрвеня, гаворачы аб прапанаваных зменах падатковай сістэмы.

Міністр адзначыў, што нават з улікам урэзаных даходаў «мы не збіраем тых прыбыткаў, якія запланаваны». У сувязі з гэтым Мінэканомікі прапаноўвае

«або пакінуць усё як ёсць, або першую частку рэалізаваць (адмяніць адваротны падатак, што застаўся, знізіць стаўку падатку на даход, прыбраць падатак з продажу), але пры гэтым у якасці кампенсавання павысіць ПДВ да 20% замест 22%»,

— сказаў Зайчанка. Хоць і гэта, лічыць ён, «вельмі і вельмі рызыкоўна». Цяпер ПДВ складае 18%.

Паводле яго слоў, з пункту гледжання канкурэнтаздольнасці прадукцыі схема паніжэння падаткаў і павышэння ПДВ была б «супервыгадная» экспарцёрам. Аднак наконт чыстых імпарцёраў, а таксама спажыўцоў «ёсць пытанні», адзначыў Зайчанка. Цяпер гэта пытанне па‑ранейшаму разглядаецца ва ўрадзе.

Паводле інфармацыі міністра, з 40 апытаных Мінэканомікі прадпрыемстваў на 32 лічаць, што гэта схема ім будзе выгадная, бо дазваляе павысіць канкурэнтаздольнасць: тое, што прапаноўваецца прыбраць, тычыцца затрат, тады як ПДВ — гэта падатак на спажыўца.

Аднак эфекту ад паніжэння падаткаў можна дасягнуць, лічыць міністр, калі ёсць попыт на прадукцыю. «А калі попыту няма, то можна знізіць падаткі, але не атрымаць у выніку ажыўлення», — падкрэсліў Зайчанка.

Немэтазгодным павышэнне стаўкі ПДВ лічыць Адміністрацыя прэзідэнта.
Падчас пасяджэнняў Савета па развіцці прадпрымальніцтва 26 чэрвеня намеснік кіраўніка Леанід Анфімаў паведаміў, што па ініцыятыве адміністрацыі гэтае пытанне было вернута на дапрацоўку, бо да яго нельга падыходзіць па прынцыпе «сярэдняй тэмпературы па бальніцы».

«Мы падтрымліваем прапанову (прадстаўнікоў бізнесу. — БелаПАН.) не павялічваць ПДВ», — сказаў чыноўнік. Ён растлумачыў, што ў выпадку павышэння падатку прадпрыемствы мусяць выключыць з абаротных сродкаў значныя сумы на выплату ўвазнога ПДВ і застацца ні з чым, а патрэбнасці ў грашах пакрываць за кошт дарагіх банкаўскіх крэдытаў. Аднак гэтага, паводле слоў Анфімава, не вытрымаюць многія рэгіянальныя прадпрыемствы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0