Генпракурор Літвы: Расследаванне прымусовай пасадкі самалёта Ryanair ідзе «даволі інтэнсіўна»
Расследаванне прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у Беларусі, у выніку якой быў затрыманы журналіст Раман Пратасевіч, ідзе даволі інтэнсіўна, заявіла генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскене, піша Delfi.lt.
«Сфарміравана аб'яднаная следчая група з польскімі службовымі асобамі, еўрапейскія следчыя ордары таксама высланы яшчэ некалькім краінам, такім як Грэцыя, Ірландыя. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з Ryanair», — сказала журналістам у Сейме генпракурор.
Яна таксама сказала, што пракуроры хацелі б атрымаць ад авіякампаніі запытаную інфармацыю «крыху хутчэй».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ