Пра гэта паведамляе выданне The Irish Times. Tut.by сабраў галоўнае.

Па словах О'Ліры:

— адхіленне рэйса было «наўмысным парушэннем усіх міжнародных авіяцыйных правілаў»;

— беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу, што яны атрымалі «рэальную пагрозу, што калі самалёт ўвойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў аэрапорце Вільні, то на борце выбухне бомба»;

— капітан «неаднаразова» прасіў даць адкрытую лінію сувязі з цэнтрам кіравання аперацыямі Ryanair ў Варшаве, але яму сказалі, што той бок не адказвае, што «зусім не адпавядала рэчаіснасці»;

— на капітана аказваўся «значны ціск», каб ён прызямліўся ў Мінску;

— пасля пасадкі ў салон зайшлі «некалькі невядомых асобаў з відэакамерамі», якія «неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж сказаць на відэа, што яны добраахвотна накіраваліся ў Мінск», але экіпаж адмовіўся зрабіць гэта.

Разам з тым О'Ліры заявіў, што палітыка забароны палётаў — не ў інтарэсах галіны і пасажыраў, але беларускія і расійскія ўлады павінны гарантаваць, што падобнае больш ніколі не паўторыцца.

***

Даклад ICAO па інцыдэнце з самалётам кампаніі, у выніку якога былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, абяцаюць прадставіць ужо ў бліжэйшыя два тыдні.