Паводле яго слоў, у маі ён і віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Сівак дамовіліся ў самыя кароткія тэрміны адпрацаваць пытанне кошту прыцягнення беларускіх спецыялістаў для будаўніцтва ключавых аб'ектаў у Расіі.

Са слоў Хуснуліна, праз недахоп будаўнікоў расійскі ўрад гатовы прыцягнуць 20-30 тысяч спецыялістаў з Беларусі для працы над ключавымі аб'ектамі ў Расіі. У маі ў Маскве адбылася яго сустрэча з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Сіваком. Бакі дамовіліся ў самыя кароткія тэрміны вызначыць кошт прыцягнення ў гэтых мэтах беларускіх будаўнікоў. Усе пытанні працаўладкавання будзе каардынаваць Міністэрства будаўніцтва Расіі.

Беларускіх будаўнікоў могуць задзейнічаць на будаўніцтве касмадрома Усходні, Усходняга палігона, культурнага цэнтра ў Калінінградзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0