Скрыншот з відэа.

Скрыншот з відэа.

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу. Паводле матэрыялаў, нейкая «Л., 1990 года нараджэння» (гаворка ідзе пра Ляўчук) нібыта вырабіла відэазапіс са сцэнамі «абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі».

Нібыта Ляўчук кінула сцяг на зямлю, а затым паклала яго ў кантэйнер для смецця. Відэазапіс размясцілі на відэа-хостынгу YouTube.

Дзеянні кваліфікаваныя па арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Маргарыта Ляўчук у 2020 годзе падтрымала рух за свабодныя выбары. У выніку яе разам з групай іншых зорак звольнілі з Оперы. У апошнія месяцы яна стала запісваць песні ў стылі палітычнага кабарэ, якія набылі вялізную папулярнасць. Яе кліпы збіраюць сотні тысяч праглядаў за некалькі тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0