Нападаючы Партугаліі Крышціяну Раналду сёння выйшаў у стартавым складзе на матч першага тура групавога этапу супраць зборнай Венгрыі. Падчас гульні форвард устанавіў новыя рэкорды.

Для Крышціяну Раналду гульня з Венгрыяй стала 22-й у фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы, што з'яўляецца рэкордам. Футбаліст стаў адзіным, каму ўдалося згуляць на пяці чэмпіянатах Еўропы за кар'еру — 2004, 2008, 2012, 2016 і 2020 гадоў. У 2016 годзе зборная Партугаліі стала чэмпіёнам Еўропы.

Акрамя таго, падчас цяперашняй сустрэчы форвард забіў 11-ы мяч на кантынентальным турніры, пабіўшы рэкорд француза Мішэля Плаціні па колькасці галоў у гісторыі спаборніцтваў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?