Міністэрства ўнутраных спраў і Следчы камітэт прапанавалі заводзіць крымінальныя справы ў дачыненні да прызыўніка, калі ён ухіляецца ад выканання воінскага абавязку і знаходзіцца за мяжой. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка, паведамляе сайт Савета Рэспублікі.

Такое рашэнне дазволіць узаемадзейнічаць з органамі ўнутраных спраў іншых краін, выконваючы патрабаванні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Пры наяўнасці ў маладога чалавека аб'ектыўнай прычыны знаходжання за мяжой крымінальная справа будзе закрытая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0