Аб гэтым паведаміў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Лукашэнкі, піша БелТА.
Ён расказаў пра вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў Магілёўскай вобласці, калі былі сфарміраваны адначасова 3 штабы раёнаў, мабілізаваны 3 батальёны.
Заўтра пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай у Брэсцкай вобласці, дзе сфарміраваны штаб зоны Брэсцкай вобласці і штаб аднаго раёна, два батальёны і адна стралковая рота тэрытарыяльных войскаў. «З 17 чэрвеня яны пачнуць актыўную фазу выканання задач вучэння», — сказаў Віктар Хрэнін.
«У найбліжэйшай будучыні такі ж комплекс мерапрыемстваў чакае Гродзенскую вобласць», — дадаў ён.
Таксама значным мерапрыемствам падрыхтоўкі Узброеных Сіл будзе вучэнне «Захад-2021» у верасні гэтага года, дзе плануецца задзейнічаць і войскі тэрытарыяльнай абароны.