Раней стала вядома, што Ціханоўскай больш няма ў базе даных асоб, якіх адшуквае МУС Расіі. У МУС Расіі, тлумачачы гэты факт, заявілі, што рашэнне пра абвяшчэнне ў міждзяржаўны вышук асобы альбо яго спыненне знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі праваахоўных органаў дзяржавы-ўдзельніцы СНД, якая з'яўляецца ініцыятарам вышуку.
МУС Беларусі: Ціханоўская па-ранейшаму знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку
Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла «РИА Новости», што лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская па-ранейшаму знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД.