МЗС Беларусі разлічвае, што ў заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу. Такі пункт гледжання выказаў журналістам прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў: «Мы бачым спробы апраўдаць крывадушным клопатам пра беларускі народ халодны геапалітычны разлік і жаданне рэалізаваць свае вузкія палітычныя мэты».

На яго думку, усё гэта прыкрываецца прыгожымі словамі аб рашучасці падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усходніх суседзяў ЕС, да якіх адносіцца і наша краіна.

Прэс-сакратар таксама адзначыў: «Беларусь ніколі не стварала і не збіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Наадварот, мы робім усё, што ад нас залежыць, каб у гэтай частцы Еўропы захоўваліся мір і стабільнасць. Разлічваем, што ў нашых заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу, а не дыктату і ціску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0