Тэлеканал «Белсат» пакажа сенсацыйны дакументальны фільм «Савецкая гісторыя». Стужка распавядае пра камуністычныя злачынствы на тэрыторыі былога СССР. Прэм’ера 4 ліпеня а 18:05.

«Савецкая гісторыя» («The Soviet story»), створаная латвійскім рэжысёрам Эдвінсам Шнорэ, распавядае пра Галадамор ва Украіне (1932—1933), катынскі расстрэл (1940), цесную супрацу НКВД і гестапа (1939—1941), масавыя дэпартацыі ўглыб СССР пасля ІІ сусветнае вайны, медычныя эксперыменты на зняволеных ГУЛАГу ды інш.

Фільм здымалі два гады, а збор матэрыялаў да стужкі заняў больш за 10 гадоў.

У фільме выкарыстоўваюцца як унікальныя архіўныя дакументальныя матэрыялы, так і інтэрв’ю ахвяраў злачынстваў, якім удалося выжыць, ды вядомыя постаці. Сярод апошніх — праф. Норман Дэвіс, Міхаіл Гарбачоў, Уладзімір Букоўскі, Віктар Сувораў, а таксама дэпутаты Еўрапарламента.

belsat.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0