Выніковы даклад Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі пра сітуацыю з пасадкай авіялайнера кампаніі Ryanair у Мінску будзе прадстаўлены пасля 13 верасня — падчас наступнай сесіі савета арганізацыі.

Адзначаецца, што ICAO працягвае збіраць і апрацоўваць звесткі аб перахопе пасажырскага борта.

«Некаторыя папярэднія звесткі ўжо прадастаўленыя Беларуссю і Польшчай, інфармацыя запытаная ў Грэцыі, Ірландыі, Літвы і Швейцарыі», — пазначана ў заяве.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?