Onliner паведаміў, што пацярпелі дзве дзяўчыны. У астатніх парэзы шклом і ўдары: «Тралейбус страціў «рогі» на спуску, кіроўца выйшаў папраўляць — і ўсё».

Пазней ЛАІ паведаміла падрабязнасці інцыдэнту. Здарэнне адбылося прыкладна ў 14.00. У аднаго з тралейбусаў сарваліся дугі. Кіроўца выйшаў з кабіны, каб ліквідаваць праблему, і ў гэты момант тралейбус пакаціўся. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з яшчэ адным тралейбусам.

«У выніку ДТЗ пацярпелі пасажыры абодвух транспартных сродкаў. На дадзены момант іх колькасць удакладняецца», — паведамілі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?