«Ёсць досвед будаўніцтва гэтых агароджаў, але таксама ёсць і пэўныя, магчыма, некавенцыйныя рашэнні, таму ўсе яны павінны быць разгледжаны, але калі хтосьці цяпер уяўляе, што ўрад усталюе плот ад аднаго пункту мяжы Літвы да іншай, то дакладна такога не будзе, паколькі б проста патрацілі час, а праблемы трэба вырашаць цяпер», — заявіла журналістам у чацвер кіраўнік урада ў сейме.

У сераду кіраўнік МУС Агне Білатайце заявіла ў інтэрв'ю LRT, што міністэрства і іншыя ведамствы разглядаюць магчымасць усталявання агароджы на мяжы з Беларуссю, кошт можа дасягаць 15 млн еўра.

Працягласць мяжы Літвы з Беларуссю складае 678,8 км, цяпер агароджа ўстаноўлена на ўчастку ў 78 км, сістэма відэаназірання пакрывае 39% працягласці мяжы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?