За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 873 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 949, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 408 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3015 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Больш за 733,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 423,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.
0
0
0
0
0
0