СМІ: Аўстрыя спрабуе змякчыць санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў
Аўстрыя спрабуе змякчыць санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў, піша Politico са спасылкай на трох дыпламатаў.
Па словах аўстрыйскага дыпламата, для Вены «важна, каб санкцыі не закраналі грамадзянскае насельніцтва, з якім Аўстрыя, у прыватнасці, вядзе вельмі інтэнсіўны дыялог».
Выданне паведамляе, што больш за 90% усіх запазычаных Беларуссю ў краінах ЕC грошай паступае з Аўстрыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ