- Герман Быхаў — знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па арт. 130 КК (Распальванне варажнечы ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы — супрацоўнікаў МУС);
- Сяргей Бобашаў— асуджаны прысудам суда на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксандр Аграйцовіч — асуджаны прысудам суда Заводскага раёна г. Мінска на два гады абмежавання волі з накіравнаннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (Паклеп), накіраваны для адбыцця пакарання;
- Дзмітры Бабок— асуджаны прысудам суда Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці на адзін год пазбаўлення волі па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта);
- Юры Бірук— асуджаны прысудам суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласіці на паўтары года пазбаўлення волі па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта);
Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць гэтых пяць чалавек, спыніўшы крымінальны пераслед.