Звычайна кіраўнікамі раённай вертыкалі ставяць чыноўнікаў, будаўнікоў, прадстаўнікоў ЖКГ, але цяпер прыйшла чарга і сілавікоў.

Новым кіраўніком Ленінскага раёна Мінска стаў палкоўнік Раман Мельнік, які да гэтага быў начальнікам упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. На сваёй апошняй пасадзе Мельнік адпрацаваў больш за дзесяць гадоў.

Пасля выбараў Раман Мельнік сустракаўся са студэнтамі БДУІРа. Там ён зачытваў моладзі вытрымкі з закона аб масавых мерапрыемствах. У прыватнасці, Мельнік сказаў, што ў пратэстах лета-восені ўдзельнічала максімум 40 тысяч чалавек. Пасля гэтага многія студэнты ўсталі са сваіх месцаў і сышлі.

Пасля выбараў Мельнік трапіў у спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?