Галоўны рэдактар Аляксей Шота выступаў у судзе як прадстаўнік юрыдычнай асобы. Раней за гэты ж выпадак аштрафавалі на 725 рублёў рэдактарку праектаў партала Ірыну Новік. Агулам супрацоўнікі рэдакцыі маюць заплаціць за размяшчэнне «незаконнага» здымка 15 225 рублёў, піша «Радыё Свабода».

Партал абвінавацілі ў тым, што на ім 24 мая ў артыкуле пра лайнер Ryanair размясцілі фота самалёта з лагатыпам «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала.

Як патлумачыў сведка па справе міліцыянт Ленінскага РАУС Андрэй Пігульскі, ён выявіў «экстрэмісцкае» фота. Гродзенскія сайты праглядаюць на наяўнасць «экстрэмізму» амаль кожны дзень. Спіс сайтаў Пігульскі назваць не здолеў, прывёў у прыклад толькі Hrodna.life i Newgrodno.

Аляксей Шота патлумачыў, што заўважыў публікацыю фотаздымка праз 5 гадзін пасля публікацыі і адразу яго выдаліў.

Гэта ўжо другі раз сёлета, калі Hrodna.life судзяць за «экстрэмізм». Папярэдні штраф складаў 400 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0