Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 764 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 740 чалавек.

Учора паведамлялася пра 873 выпадкі.

Агулам з пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 409 385 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 402 202 чалавекі.

За ўвесь час памерлі 3025 чалавекі.

За мінулыя суткі выканалі 17 460 тэстаў. За ўвесь час — 6 610 898 тэстаў.

Мінздароўя дадае, што 747,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, 445,8 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0