ТАСС

Аб гэтым паведамляецца на сайце сталічнага дэпартамента аховы здароўя.»Штодня з маскоўскіх клінік пацыенты пераводзяцца ў кавідныя стацыянары. Калі яшчэ тыдзень таму такіх выпадкаў было 130 на дзень, то ўчора — ужо амаль 200, піша ТАСС.

«У сувязі з гэтым для бяспекі пацыентаў мы вымушана ўвялі Часовыя правілы аказання планавай дапамогі і будзем правяраць наяўнасць прышчэпкі ад каранавіруса перад шпіталізацыяй. … > Новыя правілы аказання планавай медыцынскай дапамогі не распаўсюджваюцца на планавую шпіталізацыю пацыентаў з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі для правядзення проціпухліннага лячэння, а таксама для аказання паліятыўнай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым правы на атрыманне медыцынскай дапамогі не абмяжоўваюцца. Тыя, у каго маюцца медыцынскія супрацьпаказанні да прышчэпкі, будуць шпіталізаваныя. Наяўнасць супрацьпаказанняў вызначаецца доктарам стацыянара перад шпіталізацыяй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?