Футбалісты зборнай Швецыі перамаглі славакаў з лікам 1:0 у матчы другога тура Еўра-2020.

Паядынак у Санкт-Пецярбургу прайшоў на высокіх хуткасцях. На 77-й хвіліне шведы зарабілі пенальці, які рэалізаваў Эміль Форсберг. Гэты гол аказаўся пераможным для скандынаваў.

Зборная Харватыі набрала першы бал на чэмпіянаце Еўропы, згуляўшы ўнічыю з чэхамі 1:1.

Першая палова гульні ў Глазга прайшла з перавагай чэшскай каманды, якая на 37-й хвіліне выйшла наперад пасля пенальці ў выкананні Патрыка Шыка.

Пасля перапынку перавагай завалодалі віцэ-чэмпіёны свету, і на 47-й хвіліне сустрэчы Іван Перышыч забіў мяч у адказ.

У брытанскім дэрбі ў Лондане сустрэліся каманды Англіі і Шатландыі. У гэтай гульні забітых мячоў не было — 0:0.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?