Фота Надзеі Бужан

Яна выкарыстоўвалася толькі аднойчы, у дачыненні да М‘янмы, і абумовіла эканамічную блакаду краіны.

«Кіруючы рэжым зрабіў усё, каб Беларусь паўтарыла шлях бясслаўны М'янмы. Сваім гвалтам, рэпрэсіямі, расправамі над рабочымі, якія ўзялі ўдзел у мірных шэсцях і забастоўках. …

Гэтага не адбылося па адной прычыне — мы, БКДП, міжнародны прафсаюзны рух, палічылі, што ўсе наступствы гэтага радыкальнага рашэння лягуць не на плечы нашай дамарослай хунты, як не ляглі на плечы ваеннай хунты М'янмы, а на плечы грамадзян краіны, у першую чаргу — рабочых. Таму мы вырашылі абмежавацца ўнясеннем Беларусі ў спецыяльны параграф МАП як краіны, хранічна хворай на сістэматычныя парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў», напісаў у фэйсбуку Ярашук.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?