У выбарах удзельнічаюць 21 партыя і чатыры блокі.

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Пашынян з'яўляецца кандыдатам у прэм'ер-міністры ад партыі «Грамадзянскі дагавор». Асноўным супернікам кіруючай партыі лічыцца блок «Аястан» («Арменія»), які ўзначальвае былы прэзідэнт Арменіі, прадстаўнік «карабахскага клана» Роберт Качаран, якога актыўна падтрымлівае Расія. Зараз Качаран працуе дырэктарам расійскай інвестыцыйнай групы АФК «Сістэма».

Датэрміновыя выбары праходзяць на фоне зацяжнога палітычнага крызісу ў краіне, абумоўленага расчараваннем пасля паражэння ў вайне за Карабах восенню 2020 года. На гэтых выбарах Расія можа ўзяць рэванш пасля рэвалюцыі 2018 года і прывесці да перамогі ў Арменіі прыхільнікаў прарасійскага курсу. Цяперашні прэм'ер Пашынян стараўся захаваць шматвектарную палітыку і падтрымліваць адносіны з еўрапейскімі краінамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?