У выніку аварыі загінулі 24-гадовы кіроўца «Форда» і двое яго пасажыраў.

Дзяўчыну з «Мерседэса» і яе мужа шпіталізавалі.

«Ехалі проста за «Фордам», 100 метраў. Проста жэсць, у шоку да гэтага часу і я, і жонка. Хлопец у «Мерседэсе» казаў, што спаў. Магчыма, яго дзяўчына таксама заснула. Хлопчыку, якому зашчыміла руку ў «Фордзе» і які, мабыць, адзіны з машыны жывы — здароўя… Я не ведаю, як яму гэта перажыць. У нас сёння другі дзень нараджэння, таму што наступныя на трасе былі мы… Ну і адсутнасць агародж — гэта проста пі*ец. Як я ненавіджу карупцыю, праз яе 3 чалавекі не вярнуліся сёння», — напісаў карыстальнік форума Onliner. 

Заведзеная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці двух і больш асобаў. Адказнасць — ад 3 да 7 зняволення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?