На цэнтральнай плошчы горада ад удару токам загінула 22-гадовая Юлія Д.
Як паведамілі чытачы «Нашай Нівы», дзяўчына апусціла ногі ў фантан каля райвыканкама, каб зрабіць прыгожае фота.
У Докшыцкім РАУСе пацвердзілі факт трагедыі.
Юліі Д. было 22 гады. Яна вучылася ў БНТУ на інжынера машынабудаўніцтва і паралельна працавала майстрам на заводзе агрэгатаў у Барысаве. У Докшыцы прыехала на выходныя да бабулі.
Здарэнне ў фантана адбылося каля 2-й ночы 21 чэрвеня.
«Паслізнулася, упала ў фантан і загінула, — кажа сваячка дзяўчыны. — Калі прыехала хуткая, Юля ўжо мёртвая была. Наконт току дакладна не ведаю, але фантан быў з падсветкай».





