У мінулыя выхадныя ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 10 пажараў. Пра гэта інфармуе Telegram-канал Міністэрства.

Чатыры разы лясы гарэлі ў Брэсцкай вобласці, па два разы — у Гомельскай і Гродзенскай, па адным — у Мінскай і Магілёўскай. Толькі ў Віцебскай вобласці ў суботу і нядзелю абышлося без узгаранняў у лясным фондзе.

У Мінлясгасе адзначылі, што пажаранебяспечная абстаноўка застаецца складанай. На раніцу 21 чэрвеня забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 25 рэгіёнах краіны, у тым ліку ў 15 раёнах Гродзенскай вобласці, шасці — Магілёўскай, трох — Гомельскай і адным — Мінскай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?