Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на тэрыторыі Беларусі з-за спякоты: 23 і 24 чэрвеня ў некаторых раёнах на паўднёвым усходзе краіны слупок тэрмометра можа падняцца да +36°С, у Мінску — да +33°С, паведамляе Белгідрамет.

Так, 21 чэрвеня днём паветра ў Беларусі прагрэецца да +30…+33°С, у сталіцы будзе да +32°С. 22-24 чэрвеня на тэрыторыі краіны захаваецца гарачае надвор'е: пераважна будзе +30…+34°С, у асобных раёнах па паўднёва-ўсходняй частцы краіны чакаецца павышэнне тэмпературы да +35°С, 23 і 24 чэрвеня месцамі па краіне будзе да +35…+36°С.

У Мінску 22-24 чэрвеня максімальная тэмпература паветра дасягне +31…+33°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0