sb.by

Падрабязнасці здарэння sb.by распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама. 

— Раніцай з Браслаўскай ЦРБ у міліцыю паведамілі пра тое, што на пашы памёр 48-гадовы жывёлавод. Мужчына атрымаў пераломы рэбраў, траўмы грудной клеткі, шматлікія раны. Загінулы — жыхар вёскі Кішкелішкі, работнік ААТ «Мяжаны», —распавёў прадстаўнік УУС.

Калега пастуха распавёў, што ўбачыў, як яго напарнік упаў на зямлю, а па ім прайшліся жывёлы. Пацярпелы здолеў устаць, але тут жа зноў паваліўся і страціў прытомнасць.

У статку было каля 100 кароў.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што цялесныя пашкоджанні нанеслі каровы сваімі капытамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0