Сярод апошніх — КДБ, унутраныя войскі, УУС Брэсцкага аблвыканкама, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК.

Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа, а цяпер кіраўнік унутраных войскаў МУС Мікалай Карпянкоў (з дубінкай) падчас адной з акцый пратэсту.

Адносна санкцый супраць фізічных асобаў усё больш-менш зразумела, яны прымяняюцца ўжо не ўпершыню. Але мала каму ясна, як будуць дзейнічаць амерыканскія санкцыі супраць сілавых структур, такога раней яшчэ не бывала. Па тлумачэнне «Наша Ніва» звярнулася да палітолага Андрэя Елісеева.

«Асобам і арганізацыям з гэтага амерыканскага спісу стане вельмі цяжка весці міжнародную актыўнасць, асабліва звязаную з транзакцыямі ў амерыканскіх далярах. Умоўна кажучы, калі КДБ меўся заключыць кантракт на куплю нейкага тэхналагічнага абсталявання, напрыклад, з Ізраіля, то падобныя санкцыі адразаюць такую магчымасць.

Да таго ж дзейнічае так званае «правіла 50 працэнтаў»: калі асоба альбо кампанія са спісу прынамсі на палову валодае нейкай кампаніяй, то дзеянне санкцый пашыраецца і на яе. Калі тая, у сваю чаргу, на палову валодае трэцяй кампаніяй, то пад фінансавыя санкцыі трапляе і тая, і так далей у ланцужку. Такім чынам, сапраўдная колькасць кампаній, закранутых санкцыямі і не абазначаных у санкцыйным рашэнні, можа нават перавышаць колькасць фіз- і юрасобаў у публічным спісе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0