Мітынг-рэквіем на плошчы Цырыманіялаў па традыцыі пачаўся а палове на чацвёртую раніцы — за паўгадзіны да таго моманту, як 22 чэрвеня 1941 года перадсвітальную цішыню над горадам разарваў гул снарадаў, піша БелТА.

У памяць аб загінулых у першыя хвіліны і гадзіны вайны былі спушчаны вянкі з запаленымі ад Вечнага агню свечкамі. Таксама былі выпушчаны белыя шары, а хвілінай маўчання і залпам са стрэльбаў удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць усіх тых, хто не вярнуўся з вайны.

«Сёння апоўдні Беларусь згуртуецца адзінай хвілінай маўчання. І мы ўспомнім усіх, хто загінуў у той страшнай вайне. У гэтай памяці — наша сіла. Сіла беларускага народа, які выстаяў, захаваў мір на сваёй зямлі, пабудаваў незалежную краіну», — сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Мітынг завяршыўся ўрачыстым маршам войскаў Брэсцкага гарнізона. Затым адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя на Кобрынскім умацаванні крэпасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?