Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 65‑годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў.

Для беларускага народа выгнанне агрэсараў увасабляе перамогу справядлівасці, свабодалюбства і жыццеўстойлівасці над прыгнётам, варварствам і насіллем.

Вечная слава героям‑пераможцам!

У самы трагічны перыяд гісторыі вы не далі растаптаць і паставіць на калені родную Беларусь.

Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, набліжаючы Дзень Вызвалення!

Ён мае першараднае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы. Гэта — сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару цяперашніх пакаленняў беларусаў. Дапамагае нам дастойна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да намечанай мэты.

Страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара і зведаўшы ўсе жахі вайны, Беларусь сёння на міжнароднай арэне актыўна і паслядоўна выступае за вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перагавораў, за недапушчэнне новых канфліктаў.

Перамога над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне — аб’яднальны пачатак для міралюбівых сіл розных краін і народаў.

Калі мы разам — мы непераможныя. Ніхто і ніколі не зможа зламаць нас, запалохаць, збіць з выбранага шляху пабудовы моцнай і працвітаючай Беларусі.

Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя суайчыннікі, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?