Пазней Onliner паведаміў, што, магчыма, затрыманы і другі з сузаснавальнікаў Сяргей Вайніловіч. Меркавана, яго забралі з загараднага дома пад Мінскам.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамент фінансавых расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама «21 век»).

«21 век» быў заснаваны ў сярэдзіне 2000-х трыма студэнтамі-юрыстамі — Сяргеем Вайніловічам, Іванам Плюгачовым і Паўлам Матусевічам. У 2017-м 40% бізнэсу набыў інвестыцыйны фонд «Зубр Капітал».

Доля «21 века» на рынку інтэрнэт-гандлю Беларусі летась складала не менш за 37% па ацэнцы deal.by. Абарот перавышаў $310 мільёнаў.

У першым квартале 2021 года было выканана 945 тысяч замоваў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?