— Сёння яны завылі: ах, беларусы іх не абараняюць. Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў. Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не патрапілі ў Еўропу, — сказаў А. Лукашэнка. — Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? Вы супраць нас развязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней? Вы нас інфармацыйна душыце, метадычна і калектыўна, бурыце, спрабуеце забіць нашу эканоміку і чакаеце, што мы будзем марнаваць сотні мільёнаў даляраў, як і раней, на абарону вашых геапалітычных інтарэсаў? Толькі вар'яты могуць так думаць і разлічваць на нашу падтрымку.

Лукашэнка таксама звярнуўся да краін ЕС з пытаннем, з якой мэтай яны ўводзяць санкцыі супраць Беларусі.

— Так і хочацца спытаць: вы што, спецыяльна гэта робіце? Хочаце выпрабаваць межы на трываласць, а новае пакаленне беларусаў на патрыятычнасць? Давайце паспрабуем, — сказаў Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?