Народныя навіны Віцебска

На гэтай пасадзе ён змяніў 73-гадовага Юрыя Галыкіна, які кіраваў аб'яднаннем яшчэ з 2000 года.

Мяркуючы па запісах у рэестры, Вадзім Заранкін быў прызначаны на новую пасаду 1 красавіка, г.зн. праз два месяцы пасля сыходу з пасады мэра.

Вадзім Заранкін кіраваў Віцебскам роўна год. Пасля яго сыходу крэсла мэра заставалася вакантным чатыры з паловай месяцы, нядаўна старшынёй Віцебскага гарвыканкама прызначылі Мікалая Арлова.

У Заранкіна двое сыноў: Вадзімір і Філіп. Абодвух затрымлівалі ў Мінску пасля выбараў, Філіпа — у верасні, Вадзіміра — у кастрычніку. Абодвух суд пакараў арыштам, хоць яны казалі, што ў пратэстах не ўдзельнічалі.