У Любліне адсвяткавалі 440 год з дня падпісання Люблінскай Уніі. У мерапрыемствах узялі удзел кіраўнікі Польшчы, Літвы, Украіны. Беларусь прадстаўляў былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч. Аляксандра Лукашэнку на свята не запрасілі. Не было і беларускага сцяга.

Станіслаў Шушкевіч, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус сталі ганаровымі дактарамі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту імя Яна Паўла ІІ.

«Польшчу, Літву і Украіну аб’ядноўвае агульная будучыня ў Еўропе», — заявіў маршалак польскага Сенату Богдан Барусевіч на адкрыцці ў Любліне паседжання Парламенцкай асамблеі Сейму і Сенату Польшчы, Сейму Літвы і Вярхоўнай Рады Украіны. На жаль, Беларусь пакуль не ў гэтым спісе.

***

Люблінская унія (1 ліпеня 1569), акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаваў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, зацверджаны на Люблінскім сойме.

Унія была абумоўленая папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.

Алег Мыцік, Мы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0