Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў некалькі гадзін даваў паказанні і цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні справы.

Нагадаем, што 26 сакавіка пракуратура Гродна завяла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна. Іх абвінавачваюць «у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). На выставе ў Цэнтры быў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, у гэтым пабачылі гераізацыю нацызму. Так заключыла камісія прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля гэтага Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Павел Мажэйка абавязаны выканаць гэтае патрабаванне суда да 12 жніўня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?