Новыя патрабаванні ўступяць у сілу пасля публікацыі адпаведнай пастановы галоўнага санітарнага доктара рэспублікі.

Яны будуць распаўсюджвацца на ўсіх грамадзян, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў да прышчэпкі. «На іх будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб абавязковым правядзенні вакцынацыі або аб правядзенні ПЛР-тэсту кожныя сем дзён.

Цяпер у Казахстане даступныя чатыры вакцыны. Акрамя айчыннай QazVac у краіне можна прышчапіцца расійскім «Спутнікам V», араба-кітайскім Hayat-Vax і кітайскім прэпаратам ад Sinovac Biotech. Рэгістрацыю таксама атрымала амерыканская вакцына Pfizer.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?