Прычынай дэзерцірства шараговец Дзмітрый Арцем’еў назваў невыносныя ўмовы службы. Гэта ўжо другі выпадак пераходу расійскіх вайскоўцаў на грузінскі бок.

Факт пераходу шарагоўца расійскай вайсковай часці, дыслакаванай на мяжы Паўднёвай Асеціі і Грузіі, на грузінскі бок пацвердзілі як у Грузіі, так і ў Расіі. Прычынай дэзерцірства шараговец Дзмітрый Арцем’еў назваў невыносныя ўмовы службы. Гэта ўжо другі выпадак пераходу расійскіх вайскоўцаў на грузінскі бок — 26 студзеня 2009 году па тых жа прычынах на грузінскі бок перайшоў сяржант Аляксандр Глухаў.

Нядаўна Глухаў атрымаў статус палітычнага ўцекача, у Расіі ў адносінах да яго распачалі крымінальную справу за дэзерцірства. Такі прыклад не напалохаў Дзмітрыя Арцем’ева. Наадварот, ён заявіў грузінскім СМІ, што ўчынак А. Глухава толькі натхніў яго.

Тым часам, прадстаўнік Паўночнакаўказкай вайсковай акругі пацвердзіў факт пераходу Арцем’ева на грузінскі бок і паведаміў, што створаная спецкамісія высвятляе абставіны інцыдэнту.

Коммерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0