Захапляльна, як гісторыя адкрываецца пасля дзесяцігоддзяў ці стагоддзяў змроку. У нас на вачах, у нас на руках — і часам мы самі яе ствараем. З вокладкі новага нумара самага папулярнага гістарычнага часопіса на нас глядзіць, нібы жывы, Кастусь Каліноўскага. А ў нумары — адразу некалькі тэкстаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў, у тым ліку пра гераічную сям'і Козел-Паклеўскіх. Магчыма, вы мала ведаеце пра іх — а пра гэтых людзей мусова ведаць.

А вось яшчэ артыкулы свежага нумара «Нашай гісторыі» (6/2021):

— Трэці народны. Крапіва адкрываў сваю асабістую ракавіну рэдка, але тыя, каму ён адкрываўся, бачылі зусім іншага чалавека, піша кандыдат філалагічных навук Павел Навуменка. (Выключна цікавы артыкул, з глыбокім пранікненнем «у чалавека».)

— Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію. Што выйшла з гэтай рамантычнай ідэі.

— Псіхолаг Віктар Франкл: як выжыць у турме. Хто ведае, навошта жыць, можа вытрымаць любое як.

— Горад засынае, прачынаецца мафія. Калі брэндам піцы Італія ганарыцца, то мафія, «Камора», «Ндрангета», — боль. Піша Андрэй Дзмітранок.

— М’янма: чаму там уладу трымае армія.

— Турыстычныя кірункі: Стамбул, альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах.

— Вясёлае жыццё савецкага марака. Як першыя вялікія грошы Ігар Таркан зарабіў яшчэ курсантам — каларытныя ўспаміны «марскога чалавека», аднаго з тых, пра каго спяваў Кулінковіч.

— Агуркі. Няспелая паўднёвая ягада на беларускім стале. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.

— Верхняя Лужыца. Карэнныя славяне Нямеччыны. Пра гэты адданы сваёй культуры народ піша Сяргей Грунтоў…

Гэты нумар часопіса можна набыць і ў кнігарнях, у некаторых супермаркетах і ў прыватных распаўсюднікаў. А ў Магілёўскай вобласці — у шапіках «Саюздрука». 

Вось спіс кнігарань. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісвацца на ліпень трэба ўжо праз Рэдакцыю, а не праз «Белпошту».

Аформіць падпіску можна будзе двума спосабамі.

1. Усіх, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы просім зайсці на сайт Nashakrama.by, выбраць часопіс і перыяд падпіскі і аплаціць анлайн.

Інструкцыя, як падпісацца, тут: Падпіска на «Нашу гісторыю» і дзіцячыя часопісы на другое паўгоддзе

2. Хто не карыстаецца інтэрнэтам, той можа выразаць квітанцыю ў нізе старонкі часопіса, запоўніць, аплаціць у любым інфакіёску, банку ці на пошце і даслаць яе нам.

Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце ці яе копію або ўпішыце нумар квітанцыі ў графу на адвароце падпіснога абанемента.

Наш адрас: 220004, Мінск, а/с 62.

Кошт падпіскі праз Рэдакцыю будзе 7 рублёў за 1 нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за 6 нумароў.

Вось шлях для аплаты:

(у інтэрнэт-банкінгу праз «адвольны плацеж» — «произвольный платеж»)

Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001

BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя» на перыяд……..

Сума плацяжу:……..

Вельмі просім усіх, хто ўмее, карыстацца спосабам 1. Пры ім будзе меней збояў і меншая нагрузка на калектыў Рэдакцыі пры апрацоўцы заказаў.

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?