Прыводзім тэкст заявы.

«Пасля вераломнай сумеснай атакі 22 чэрвеня 2021 г. з боку восі ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Канады на беларусаў, на працоўныя калектывы нашых прадпрыемстваў, бізнэсменаў, журналістаў, а таксама дэпутатаў толькі за тое, што яны выказваюць уласнае меркаванне, было цалкам зразумела, што будзе зроблена новая дарэмная спроба паступова душыць нашых грамадзян», — гаворыцца ў заяве.

«Выступаючы нібыта ў падтрымку свабоды самавыяўлення, Еўрасаюз выпальвае ўсё, што не ўпісваецца ў еўропацэнтрычную карціну свету. Напэўна, гэта і ёсць сутнасць іх дэмакратыі.

Пры гэтым дадзеныя краіны ўжо нават не спрабуюць шукаць ці «прыцягваць за вушы» хоць бы нейкія міжнародна-прававыя падставы і для тлумачэння такіх дзеянняў. Бо іх няма. Ёсць толькі мэта — раскласці і падарваць суверэнную і незалежную дзяржаву, якая праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку на аснове рэальных інтарэсаў беларускага народа. Рашэнні прынятыя настолькі паспешліва і нематывавана, што кіраўніцтва краін ЕС нават не палічыла патрэбным дачакацца хаця б заключэння ІКАО.

Ужо цалкам відавочна, што ў імкненні задаволіць свае амбіцыі за кошт нашай адносна невялікай краіны велізарны Еўрапейскі Саюз зусім не цікавіць меркаванне мільёнаў беларускіх працоўных, работнікаў прафсаюзаў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, якія выказалі сваё дакладнае і адназначнае непрыманне адыёзнай санкцыйнай палітыкі ЕС.

Еўрапейскія лідэры не хочуць чуць гэтыя галасы таксама, як не хочуць чуць і галасы ўласных грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, шэраг з якіх ужо знаходзяцца на парозе спусташэння з-за такой палітыкі свайго кіраўніцтва. Не выпадкова нават аўтарытэтныя даследаванні грамадскай думкі «EuroTrack» брытанскай кампаніі «YouGov» паказваюць катастрафічна нізкія рэйтынгі даверу да ўрадаў у цэлым шэрагу краін ЕС, у тым ліку ў Германіі — 31%, у Францыі — 23%, у Швецыі — 30%.

Беларусь спрабуюць павучаць і атакаваць палітыкі, якія не маюць падтрымкі нават у свайго ўласнага народа. Беларусь не збіраецца моўчкі за гэтым назіраць. У бліжэйшыя тыдні паступова будуць запушчаны ў дзеянне меры ў адказ, аб якіх мы неаднаразова заяўлялі.

Еўрапейскім палітыкам даўно пара ўразумець: ціск і санкцыі — гэта не тая мова, на якой варта размаўляць з Беларуссю. Пры гэтым мы застаёмся адкрытымі для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з тымі, хто бачыць у Беларусі партнёра, а не аб'ект для геапалітычных дамаганняў і эксперыментаў», — адзначае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0