У сувязі з санкцыямі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі літоўская дзяржаўная чыгуначная група Lietuvos gelezinkeliai можа страціць каля 19 млн еўра даходаў у год, сцвярджае кіраўнік групы Мантас Бартушка, перадае DELFI.

Па яго словах, паводле папярэдніх звестак, санкцыі могуць скараціць колькасць угнаенняў, якія перавозяцца кампаніяй, на 20%, на 0,5 млн тон скароцяцца перавозкі нафтапрадуктаў. «Згодна з папярэднімі падлікамі, калі мы пазбавімся гэтых грузаў, то ў выпадку з угнаеннямі мы недаатрымаем каля 14 млн еўра даходаў у год, а ў кантэксце нафтапрадуктаў — каля 4-5 млн еўра даходаў у год», — заявіў Бартушка на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Паводле яго слоў, калі кампаніі самой не атрымаецца кампенсаваць страты, ад дзяржавы спатрэбіцца каля 10 млн еўра для падтрымання інфраструктуры. Ён звярнуў увагу на тое, што санкцыі будуць прымяняцца толькі ў дачыненні да новых дамоваў, таму перавозкі ў рамках цяперашніх пагадненняў могуць працягвацца. У Lietuvos geležinkeliai ёсць доўгатэрміновы дагавор з «Беларуськаліем» да канца 2023 года. Усё ж, паводле яго слоў, перавозкі могуць парушыцца і раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0