«Ну ўсё, сёння апошнія 10 лістоў па спісе сайта штаба Бабарыкі. З упэўненасцю магу сказаць, гэты праект самы карысны, інфарматыўны і актуальны. Даведаўся вельмі шмат новага аб Беларусі. Не думаў, што ў такой маленькай краіне столькі не такіх аддаленых месцаў.

Пачаў пісаць 12 траўня з пяці лістоў у дзень. Хацелася хутчэй скончыць — апошнія дні па 25. Скончыў 23 чэрвеня. 510 канвертаў і паштовак, 5 гелевых стрыжняў. За ўвесь час 12 адказаў. 3 вяртанні, і адразу былі пазначаны на канверце вельмі радасныя прычыны «вызвалены». Трэці канверт вярнуўся з надпісам «адрасат па ўказаным адрасе не знаходзіцца», ліст Вітольду Ашурку… Усім 12 адказаў ужо як блізкім, па-іншаму нельга адказваць на тое, што там напісана.

Спадзяюся, праект у найбліжэйшы час не будзе павялічвацца колькасна. Асабліва буду чакаць звароты з прычынай неўручэння — вызваленне. І, вядома, адкажу кожнаму з надзеяй, што зваротны адрас будзе ўказаны хатні», — напісаў Ісаеў у сваім пасце. 

Чытайце таксама: Вялікая гутарка з футбольным агентам Ісаевым: У развітой краіне прэзідэнт ганарыўся б Хіжынковай і Бандарэнкам, а нам прапануюць ганарыцца Азаронкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0