• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Свет
28.06.2021 / 10:39

Амбасадарка ЗША: ЗША вельмі непакояць і пагрозы Лукашэнкі, і ягоныя дзеянні ў стылі злачынцаў

Нягледзячы на магчымае вызваленне часткі ці нават усіх палітвязняў, Злучаныя Штаты Амерыкі наўрад ці зменшаць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр дала інтэрв’ю «Белсату».

— Спадарыня амбасадар, я рады зноў вас вітаць у нашай студыі. 21 чэрвеня ЗША ўвялі новыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Падчас нашай апошняй размовы вы сказалі, што Захад мусіў размаўляць з Лукашэнкам на той мове, якую ён разумее. Ці правільна я думаю: санкцыі, якія ўвялі ў панядзелак, былі прыкладам такой размовы?

— Вялікі дзякуй, мне таксама прыемна зноў быць у студыі «Белсату». Наконт нашых дзеянняў у панядзелак — так, іх можна лічыць праявай такой мовы, гэта частка таго, што мы спрабуем данесці да менскіх уладаў. Адказ на вашае пытанне — так, несумненна. І я спадзяюся, што ў Менску нас пачулі. Гэта быў вельмі дакладны мэсідж ад Еўрапейскага Звязу, яго дзяржаваў-чальцоў, ад Злучаных Штатаў Амерыкі, ад Канады, Аб’яднанага Каралеўства — мы рашуча асуджаем прымусовую пасадку рэйсу «РаянЭйр» («Ryanair»), мэтай якой быў арышт Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі.

— А што калі Лукашэнка вызваліць амаль усіх або ўсіх палітвязняў? Ён выкарыстоўваў гэтую гульнёвую карту шмат разоў. Якой была б рэакцыя Злучаных Штатаў у такім выпадку?

— Я думаю, Злучаныя Штаты вельмі ясна зазначылі, чаго мы чакаем ад рэжыму. Мы чакаем вызвалення ўсіх палітвязняў. Іх колькасць, на жаль, нязменна расце кожны дзень, і гэта жахліва. Мала таго, што няма руху ў патрэбным кірунку, дык мы яшчэ назіраем, як рэжым ідзе ў няправільным кірунку ў пытанні палітвязняў. Мы выразна заклікалі рэжым пачаць нацыянальны дыялог з удзелам усіх бакоў, вынікам якога былі б новыя выбары, якія можна было б правесці з міжнародным падтрыманнем. Вось неабходныя крокі. І мы вельмі дакладна акрэслілі нашыя чаканні ды нашую пазіцыю.

— Але калі яны выпусцяць частку палітвязняў, ці знізяць ЗША палітычны ціск на Лукашэнку?

— Я хачу падкрэсліць тое, што мне падаецца важным. Кожны палітвязень, кожны з тых пяцісот — гэта сам чалавек, ягоная сям’я, адданасць нейкай дзейнасці, напрыклад, незалежнай журналістыцы ці іншай прафесіі. Я не хачу недаацэньваць значэння вызвалення для асобы ці ягонай сям’і. Я не думаю, што Злучаныя Штаты зменшаць ціск, і я дакладна не чакаю, што будуць такія дзеянні да моманту вызвалення ўсіх палітычных вязняў, да ўдзелу ў сапраўдным усебаковым дыялогу і руху да новых выбараў.

— Мы бачым, што рэжым у Менску пагражае заходнім краінам наркатрафікам і нелегальнай міграцыяй. Вядома, што апошнім часам на польскіх і літоўскіх межах колькасць нелегальных мігрантаў, пераважна грамадзянаў Іраку, вырасла ў некалькі разоў. Магчыма, гэта проста супадзенне, але колькасць рэйсаў з Багдаду ў Менск таксама падвоілася. Гэта хвалюе ЗША? Ці гэта праблема толькі для ЕЗ?

— ЗША вельмі непакояць і пагрозы Лукашэнкі, і ягоныя дзеянні ў стылі злачынцаў, з дапамогай якіх ён спрабуе псаваць жыццё суседзям. Гэта непрыемна здзіўляе, бо гэты чалавек у мінулым неаднаразова сцвярджаў, быццам шкадуе, што адносіны з суседзямі не вельмі добрыя, што ён мае магчымасць звярнуцца [па дапамогу] толькі ў адну сталіцу [да аднаго з суседзяў]. Вельмі непрыемна тое, што ягоныя пагрозы суседзям робяцца больш прамымі. Нас вельмі хвалюе тое, што адбываецца на межах нашых саюзнікаў у рэгіёне і нашага партнёра, Украіны. Адносна таго, што адбываецца на мяжы, мы вельмі цесна супрацоўнічаем з Вільняю ды Варшавай. І мы будзем працягваць гэта рабіць. Мы будзем шукаць спосабы ўзмацніць нашую супрацу, працэс каардынацыі і абмену інфармацыяй, каб дапамагчы знівеляваць гэтыя пагрозы. Несумненна, бяспека межаў ЕЗ — гэта пытанне, якое ў першую чаргу застаецца праблемай ЕЗ і яе дзяржаваў-чальцоў, але калі яны шукаюць падтрымкі ЗША ў гэтых пытаннях, то вядома, мы вельмі сур’ёзна ставімся да таго, што там адбываецца.

— Спадарыня амбасадар, цяпер мы бачым, як Лукашэнка шантажуе Захад мігрантамі, наркотыкамі ды нават ядравымі кампанентамі! Я працытую: «Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядравыя матэрыялы, каб яны не трапілі ў Еўропу. <…> Вы нас інфармацыйна душыце, спрабуеце знішчыць нашую эканоміку і чакаеце, што мы будзем траціць сотні мільёнаў долараў, як і раней, на абарону вашых геапалітычных інтарэсаў?» Ці хтосьці з ЗША пасылаў Лукашэнку такі «сігнал»?

— Шчыра сказаць, я не ведаю, што ён меў на ўвазе. Ягоныя ўчорашнія каментары, ягоныя абвінавачванні ў бок Захаду былі шмат у чым бессэнсоўнымі. У яго выказваннях столькі несупадзенняў і недакладнасцяў, што вельмі цяжка ўсё адсочваць. Але калі ён хацеў бы ведаць, на кім адказнасць, хто вінаваты ў пагаршэнні эканамічных перспектываў Беларусі, то не трэба нікога шукаць, трэба проста паглядзецца ва ўласнае люстэрка. Менавіта ягоныя дзеянні і ягоны рэжым прынцыпова змянілі будучыню эканомікі Беларусі. Гэта лёгка — паказваць на кагосьці за мяжою ды вінаваціць іншых, але значна складаней — паглядзець у сваім агародзе і зразумець вынікі сваіх дзеянняў.

— Хачу спытаць пра Расею. Ці можна нейкім чынам даць гэтай краіне выкарыстаць слабасць Беларусі, якая апынулася пад санкцыямі? Ці ЗША прызналі б міжнароднае пагадненне, падпісанае Лукашэнкам, і якія-небудзь эканамічныя ўгоды, напрыклад, продаж «Беларуськалію» расейскім алігархам?

— Гэта важнае пытанне ўзаемаадносінаў і разумення дачыненняў паміж Менскам і Масквою. Вядома, мы заўважылі, што колькасць візітаў Лукашэнкі ў Маскву павялічылася, але цяжка выйсці за рамкі ды зразумець, што менавіта там прапаноўваецца, што дакладна абмяркоўваецца. Калі гаворка ідзе пра Расею і яе дзеянні, то, мяркую, самае асноўнае — гэта тое, як на іх будуць рэагаваць жыхары Беларусі. Гэта хіба вызначальна. Самае прынцыповае — ці будуць грамадзяне Беларусі лічыць законнымі любыя пагадненні аб продажы маёмасці, прадпрыемстваў Беларусі, нейкія юрыдычныя пагадненні, ці будуць яны прызнаваць іх законнымі, бо менавіта гэта мусіць хваляваць Маскву: як яна будзе выглядаць у вачах беларусаў? Гэта, на мой погляд, найважнейшае.

— Мяркую, вы ведаеце пра абмен меркаваннямі на сустрэчы Пуціна і Байдэна. У чым розніца ў пазіцыях Вашынгтону і Масквы? Мы чулі дзве версіі гэтай размовы, адну ад прэзідэнта Байдэна і адну — зусім іншую — ад спадара Пуціна, а дакладней, ад ягонага прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова…

— Я думаю, важна звярнуць увагу на тое, што мы чулі непасрэдна ад прэзідэнта Байдэна адносна дыскусіі, прысвечанай Беларусі. Лічу, што існуе заўважная розніца паміж сітуацыяй, калі лідар сам вырашыў выказацца аб гэтым пытанні, і сітуацыяй, калі гэта робяць прэс-сакратары. Прэзідэнт Байдэн даволі канкрэтна выказаўся адносна некаторых канкрэтных пытанняў. Тое, што я сапраўды хачу падкрэсліць для вашых гледачоў — гэта словы прэзідэнта Байдэна пра адданасць ЗША справе правоў чалавека і асноўных свабодаў. Прэзідэнт Байдэн сказаў, што амерыканскі прэзідэнт не можа не падымаць пытання аб правах чалавека і асноўных свабодах. Гэта неад’емная частка нас, сутнасці нас як амерыканцаў, і гэта абавязак амерыканскага прэзідэнта. Гэта сапраўды сведчыць пра тое, што мы спрабуем зрабіць у дачыненні Беларусі. Я думаю, што важна разглядаць гэтую сустрэчу двух лідараў у кантэксце, важна прызнаць, што ў іх было вельмі шмат пытанняў на парадку дня. Гэта не была сустрэча, скіраваная на прыняцце нейкага рашэння аб гэтых пытаннях. Гэта была сустрэча, якую ладзілі для таго, каб два лідары абмяняліся меркаваннямі. І, у прынцыпе, тое, да чаго мы імкнемся, каб голас народу Беларусі быў пачуты. Я лічу, што пытанне, як паводзіцца, — неверагодна важнае, і тая роля, якую яны абяруць для сябе, — гэта тое, што будзе вызначаць, як іх успрымуць жыхары Беларусі.

— За апошнія гады падтрыманне ад ЗША беларускай грамадзянскай супольнасці не перавысіла дзесяці мільёнаў долараў у параўнанні з больш чым двумастамі мільёнамі для Украіны. Нават маленькая Грузія мае больш дапамогі з боку Вашынгтону. Ці вы разглядаеце магчымасць павялічыць падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці ды незалежных медыяў? Напрыклад, офіс Святланы Ціханоўскай прапаноўвае павялічыць падтрыманне да трыццаці мільёнаў. Ці гэта магчыма?

— Па-першае, з жніўня мінулага года мы прапанавалі дадатковыя 20 мільёнаў долараў для грамадзянскай супольнасці ды незалежных медыяў, спрабуючы знайсці розныя спосабы дапамагчы грамадзянскай супольнасці пасля мінулага лета і звязанага з ім ґвалту супраць тых, хто быў вымушаны бегчы з Беларусі. Мы робім гэта, каардынуючыся з нашымі партнёрамі ў Літве, Польшчы, ЕЗ і гэтак далей. І ёсць пытанне пра тое, як гэта параўноўваць з дапамогай, якая надаецца іншым краінам. Я хацела б папрасіць вашых гледачоў улічыць, што мы дапамагаем пераадольваць розныя праблемы, канкрэтныя і спецыфічныя для Украіны, а таксама для Грузіі. Я б не сказала, што «нават маленькая Грузія» — гэта найлепшы спосаб апісаць гэтую краіну. Яна важны партнёр ЗША з часу атрымання незалежнасці, і мы каардынуемся і супрацоўнічаем у цэлым шэрагу пытанняў. Я думаю, што яшчэ шмат чаго можна зрабіць, каб падтрымаць Беларусь і яе памкненні. Мы застаемся ў цесным кантакце са спадарыняй Ціханоўскаю ды ейнаю камандаю, каб зразумець, што мы можам яшчэ зрабіць на шляху да больш дэмакратычнай Беларусі, каб развіваць і распрацоўваць гэтыя ідэі. Іх погляды і меркаванні аб гэтых пытаннях надзвычай важныя. Мы таксама працуем з нашымі партнёрамі ў Кангрэсе, каб атрымаць сродкі, якія б дапамаглі ў гэтай справе.

Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
Палітыка і грамадства
«Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі». Гісторыі палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Здарэнні
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
У Наваполацку п'яны на Peugeot разбіў пяць аўтамабіляў
Карысная інфа
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Рабаў: Снежань у гэтым годзе чакаецца цяплейшы, чым звычайна
Здароўе
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам
У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон
Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Рэпер Аксімірон выдаў першы за 6 гадоў альбом і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс

Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Галоўнае
«Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі». Гісторыі палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times
Рэпер Аксімірон выдаў першы за 6 гадоў альбом і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Усяго патроху
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Фота / Відэа
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх