ICAO працягнула расследаванне інцыдэнту да верасня, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізацыя вырашыла сабраць дадатковую інфармацыю ад краін і ўстаноў, якія маюць дачыненне да тых падзей.

28 чэрвеня Рада ICAO заслухала папярэдні даклад пра інцыдэнт. Пакуль невядома, ці будзе ён апублікаваны. Падчас пасяджэння былі нараканні, што з Беларусі атрымалі шмат дакументаў на рускай мове, для іх перакладу патрэбны час.

Папярэдне вядома, што 13 верасня будзе праходзіць сэсія Рады ICAO, і на ёй могуць прадставіць канчатковыя вынікі расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0