Сёлета ў маі міліцыя склала пратакол на жыхарку Берасця за тое, што яна развесіла на сваім балконе бялізну белага і чырвонага колеру. «Парушальніца» сцвярджае, што зрабіла гэта не наўмысна. Супрацоўнікі міліцыі праверылі мабільны тэлефон жанчыны і не выявілі нічога падазронага. Справа была перададзена ў суд.

Пасяджэнне прайшло 28 чэрвеня ў Ленінскім судзе Берасця. Адміністрацыйную справу па артыкуле 24.23 «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук. Ён пастанавіў адміністрацыйны працэс спыніць, паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0