24 чэрвеня на адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў з'явілася інфармацыя, што аўтар гэтых здымкаў затрыманы. Пазней у гэтым жа канале паведамілі, што «злачынцу» завуць Андрэй Антонаў.

Сёння стала вядома, што 28 чэрвеня над Антонавым у судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў суд па справе за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). У выніку за фотаздымак прапагандыста, які 34-гадовы Андрэй Антонаў адаслаў Антону Матольку, яго пакаралі 15-сутачным арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0