«Цяпер яна ў Ленінскім РУУС. Па якім артыкуле, невядома. У інтэрнаце ў яе быў вобшук ці агляд, забралі ноўтбук».

Пазней з'явілася афіцыйнае паведамленне ад міліцыі.

«У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя аб затрыманні студэнткі. Дзяўчына з'явілася ў тэрытарыяльнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінска для разбору. Цяпер праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзяўчына зайшла ў РУУС прыкладна а 13.20, кажуць яе блізкія. Па стане на 23:30 сувязі з ёй па-ранейшаму няма, па месцы жыхарства яна таксама не з'явілася.

Нагадаем, падчас уручэння дыпломаў студэнтка юрфака БДУ са сцэны падзякавала палітвязню — юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам.

«Нізкі паклон Алене Уладзіміраўне Лаеўской, Новікавай Кацярыне Віктараўне, Аляксею Іванавічу Сахарчуку, Басалай Алене Іванаўне, Максіму Аляксандравічу Знаку.

Дзякуй за тое, што сваім прыкладам паказалі, хто такі юрыст і што такое права!» — сказала яна. 

Шмат чаму навучыцца можна было таксама яшчэ ў нядаўніх студэнтаў, а цяпер маладых перспектыўных юрыстаў. Напрыклад, такую магчымасць дае муткорт-рух, ва ўдзельнікаў якога на слыху імёны самых таленавітых юрыстаў Ксеніі Вячаславаўны Лапуцька, Іллі Салея, Ксеніі Філіповіч, многіх іншых выпускнікоў юрфака і ФМА.

І памятайце, калі ласка, усе, хто збіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права — гэта мастацтва дабра і справядлівасці. А дабро, розум і чалавечая годнасць у сукупнасці заўсёды перамагаюць».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?