Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава.

Прычынай забароны на ўезд у Расію стала тое, што Стакіс у маі 2021 года зняў расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры Рыгі падчас чэмпіянату свету па хакеі, і замяніў яго на сцяг з сімволікай алімпійскага камітэта Расіі.

Нагадаем, санкцыі ВАДА забараняюць выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў.

У адзін дзень з расійскім сцягам Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі прыбралі з цэнтра Рыгі беларускі афіцыйны сцяг і замянілі яго на нацыянальны гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Стакіс тады назваў недарэчным «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што займаецца дзяржаўным тэрарызмам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0